Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэлец за заробак можа заліць 400 бакаў бэнзіну. Беларус — 5


Упершыню ў 2010 годзе падвысіліся кошты на аўтамабільнае паліва. Розьнічныя цэны на аўтазапраўках павялічыліся ў сярэднім на 2%, аднак у канцэрне “Белнафтахім” далі зразумець, што гэта не апошняя цэнавая карэляцыя ў першыя месяцы новага году. Мяркуецца, што бліжэйшым часам агулам падвышэньне складзе 10% ад коштаў на канец 2009 году.


Такім чынам, цяпер бэнзін Нармаль-80 каштуе 1940 рублёў, АІ-92 — 2520 рублёў, АІ-95 — 2840 рублёў, дызэльнае паліва — 2270 рублёў. Біядызэльнае паліва — 1950 рублёў за літар.

У параўнаньні з краінамі суседзямі кошт на аўтамабільнае паліва трымаецца ў “залатой сярэдзіне”. Прыкладам, у Расеі цягам студзеня цана на бэнзін і дызэльнае паліва неістотна, але зьмяншалася. Калі самы хадавы 92-гі бэнзін у Беларусі ў эквіваленце каштуе 88 цэнтаў, то ў Расеі гэты паказьнік складае ў сярэднім 60-65 цэнтаў. Прыблізна на расейскім узроўні і цэны ва Ўкраіне. А вось у Літве, Латвіі, Польшчы лічбы вагаюцца ў межах 1,2-2 даляры за літар.

Увогуле ж, паводле міжнароднага дасьледаваньня коштаў на бэнзін у 170 краінах сьвету, самае таннае паліва ў Туркмэністане – усяго 2 цэнты за літар. Удвая “даражэйшы” бэнзін (зь беларускага гледзішча ўсё адно бясплатны) у Вэнэсуэле – 4 цэнты. Сьледам у сьпісе самых прывабных бэнзінавых коштаў ідуць буйныя экспартэры нафты: Катар, Бахрэйн, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. У цэнавым калідоры ад 50 цэнтаў да даляра разьмясьціліся пераважна краіны з штампам “якія разьвіваюцца”, а таксама дзяржавы, урады якіх гатовыя субсыдаваць спажыўцоў -- ЗША, Канада, Расея. Больш за іншых пакідаюць грошай на аўтазалівачных станцыях эўрапейцы.

У даступнасьці паліва экспэрты карыстаюцца так званым “індэксам бэнзабаку”. То бок, колькі можа заліць паліва ў машыну чалавек у той ці іншай краіне са свайго заробку. Бясспрэчным лідэрам тут Вэнэсуэла -- на месяцовы заробак вэнэсуэлец можа напоўніць блізу чатырох сотняў бакаў! (У Туркмэніі заробкі вымяраюцца некалькімі далярамі, што не дае жыхарам магчымасьці ўдзельнічаць у такой гонцы). Горш за іншых справы ў бедных краінах. Прыкладам, на Філіпінах, у Кеніі ці Індыі працаўнік са сваімі прыбыткамі можа заліць поўны бок ня болей чым 5 разоў, таму ня дзіўна, што там людзі аддаюць перавагу ровару.

Першая дваццатка лепшых суадносінаў коштаў на бэнзін і ўзроўню заробкаў:

Горад Заробак у месяц Кошт бэнзіну
(у далярах ЗША)
Індэкс бэнзабаку
1.Каракас7800,04392
2.Нью-Ёрк30000,6792
3.Дубай16000,5082
4.Доха8700,2280
5.Таронта20000,6762
6.Цурых37001,1962
7.Сыднэй23000,7958
8.Токіо25001,0649
9.Люксембург29001,2647
10.Дублін30001,3645
11.Вена23001,1540
12.Капэнгаген29001,5936
13.Нікасія21001,2436
14.Лёндан22701,3234
15.Хэльсынкі25001,5833
16.Стакгольм22001,3633
17.Тайпэй11000,6832
18.Окленд14000,8731
19.Масква9500,6131
20.Барсэлёна19001,2530


Сярэдні заробак у Беларусі вагаецца ў межах 1 мільёна беларускіх рублёў ці крыху больш за 300 даляраў. Гіпатэтычна гэтых грошай хопіць, каб заліць у машыну 350 літраў 95-га бэнзіну, які каштуе акурат 1 даляр за літар. Пры 60-літровым баку – 6-7 бакаў на месяц. І гэта пры ўмове, што астатнія выдаткі сямейным бюджэтам не заплянаваныя.

Камэнтары спэцыялістаў чытайце пазьней на нашым сайце
XS
SM
MD
LG