Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр клясык дзіцячага кіно Леанід Нячаеў


У нядзелю ў Маскве пасьля перанесенага інсульту на 71-м годзе жыцьця памёр кінарэжысэр Леанід Нячаеў.


Здабыў славу як рэжысэр дзіцячых фільмаў, якія ствараў з 1974 году. 17 гадоў адпрацаваў на “Беларусьфільме”, дзе зьняў 13 карцін, у тым ліку знакамітыя “Прыгоды Бураціна”, “Пра Чырвоную Шапачку”, “Казка пра Зорнага хлопчыка”, “Руды, сумленны, закаханы”, “Пітэр Пэн”.

Нячаеў стаў першым кавалерам расейскага ордэна Бураціна, якім уганароўваюцца “дзеячы культуры, вучоныя, пэдагогі і іншыя дарослыя, што дасягнулі вышыняў у выхаваньні ў дзяцей і падлеткаў унутранай свабоды, чысьціні памкненьняў, грамадзянскай актыўнасьці, упэўненасьці ва ўласных сілах”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG