Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд адмаўляецца разглядаць скаргу Яўгена Скрабца


Яўген Скрабец
Яўген Скрабец

Суд Ленінскага раёну Берасьця адмовіўся разглядаць скаргу Яўгена Скрабца на незаконныя дзеяньні прызыўной камісіі.


Судзьдзя Карпава патлумачыла адмову тым, што ў неабходны тэрмін суд не атрымаў запатрабаваных папераў.

“Судзьдзя беспадстаўна запатрабавала шэраг дакумэнтаў, якія не зьяўляюцца абавязковымі для разгляду скаргі Скрабца. Па-другое, знаходзячыся ў войску, складана зьбіраць паперы — гэта даволі-такі марудны працэс. Па-трэцяе, лісты зь Берасьця да вайсковай часткі ў Жлобін даходзяць цягам ажно трох тыдняў. Лічу, што судзьдзя наўмысна зводзіць разгляд скаргі на “не”, каб ня браць на сябе маральнай адказнасьці за судовае рашэньне”, — пракамэнтавала пастанову судзьдзі прадстаўніца незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Малады фронт” Наста Лойка.

У верасьні 2009 году Яўгена Скрабца затрымалі на вуліцы міліцыянты, якімі камандавалі людзі ў цывільным. Раней яго затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы і не дазволілі перасекчы мяжу, спаслаўшыся на запазычанасьць маладафронтаўца перад ваенкаматам. Зь Берасьця Яўгена Скрабца адвезьлі ў Жлобінскую вайсковую частку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG