Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 студзеня дэлегацыя ўраду Беларусі накіравалася ў Расею, каб працягнуць перамовы па ўмовах транзыту нафты. Беларускую дэлегацыю ачольвае першы намесьнік прэм'ер-міністра Ўладзімер Сямашка.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на прэсавую службу ўраду Беларусі.

Перамовы пра пастаўкі нафты ў Беларусь зайшлі ў тупік, і апошні раўнд 9 студзеня не прывёў да падпісаньня пагадненьня.

Беларусь і Расея не дамовіліся пра ўмовы пастаўкі нафты ў 2010 годзе. Расейскі бок праінфармаваў, што ад 1 студзеня будзе браць мыта ў поўным аб’ёме на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь.
XS
SM
MD
LG