Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Франка Вячоркі ўскладненьне ад каросты


Франак Вячорка

Франак Вячорка

20 студзеня Франка Вячорку вазілі на абсьледаваньне ў Мазырскі дыспансэр. Там мэдыкі паставілі яму дыягназ: дэрматыт як ускладненьне ад каросты. Але пры гэтым хлопцу адмовілі ў стацыянарным лячэньні.

Пра гэта паведаміў «Свабодзе» бацька Франка Вінцук Вячорка. Ён прыгадаў, што яго сына 5 студзеня забралі са шпіталя ў вайсковую частку пасьля таго, як на сайце «Свабоды» зьявілася абвестка пра онлайн канфэрэнцыю з Франкам. Пасьля гэтага Франка яшчэ пакаралі сямю пазачарговымі нарадамі за нібыта хлусьню пра наяўнасьць каросты ў частцы.

Вінцук Вячорка паведаміў:

«Дактары вырашылі яго шпіталізаваць, каб лячыць ад дэрматыту, але камандаваньне зь невядомых прычынаў дактароў не паслухала. Яго забралі ў казарму, дзе ён па стане на гэты момант не пакладзены ў санчастку і ня мае неабходных лекаў.

Яго ў такім стане спрабавалі ставіць у нарады. Я тэлефанаваў камандаваньню брыгады ў Баранавічы намесьніку камандзіра па ідэалёгіі Сяргею Грысюку і паведаміў пра парушэньне правоў чалавека, які не атрымлівае своечасовую мэдычную дапамогу, нарэшце, пра правы пацыента. На жаль, пачуў на гэта толькі рэпліку: «Няхай лепш служыць як „паложана“».
XS
SM
MD
LG