Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня мытнага камітэту: Расея паступае незаконна


Кіраўнік упраўленьня арганізацыі мытнага кантролю Мікалай Бурш, старшыня мытнага камітэту Аляксандр Шпілеўскі, кіраўнік упраўленьня тарыфнага рэгуляваньня і мытных плацяжоў Сяргей Полудзень.
Кіраўнік упраўленьня арганізацыі мытнага кантролю Мікалай Бурш, старшыня мытнага камітэту Аляксандр Шпілеўскі, кіраўнік упраўленьня тарыфнага рэгуляваньня і мытных плацяжоў Сяргей Полудзень.

Падчас прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай вынікам працы мытных органаў у 2009 годзе, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандар Шпілеўскі паведаміў, што расейскі бок незаконна бярэ мыта з суб’ектаў гаспадараньня, якія ажыцьцяўляюць пастаўкі нафты ў Беларусь. Ён таксама зазначыў, што Расея ўзмацняе мытны кантроль на мяжы зь Беларусьсю.

Старшыня мытнага камітэту Аляксандр Шпілеўскі пацьвердзіў інфармацыю пра ўзмацненьне мытнага кантролю з боку Расеі. Ён паведаміў, што колькасьць расейскіх мытнікаў толькі на Смаленскай мытні павялічылася да 120 чалавек:

«Колькасьць супрацоўнікаў мытных органаў Расеі на мяжы зь Беларусьсю павялічана, у прыватнасьці, прыкладна да 120 чалавек на Смаленскай мытні, на іншых колькасьць мытнікаў таксама павялічана. Робіцца гэта з прычыны таго, што кантроль выносіцца на зьнешнюю мяжу і бліжэй да мяжы разьмесьцяцца тэрміналы. Насамрэч зьнешне ўзмацненьне мытнага кантролю з расейскага боку назіраецца».

Кіраўнік упраўленьня арганізацыі мытнага кантролю Мікалай Бурш дадаў, што Расея яшчэ ў 2008 годзе прыняла канцэпцыю пераносу мытнага кантролю з унутраных пунктаў мытнага афармленьня на мяжу. Ён выказаў меркаваньне:

«Размова не ідзе пра ўзмацненьне кантролю непасрэдна на мяжы, а стварэньне ўздоўж мяжы Расеі мытных тэрміналаў на адлегласьці да 100 кілямэтраў ад мяжы. Гэта значыць, што мытня будзе праводзіць афармленьне, а тавары праходзіць менавіта праз гэтыя тэрміналы, якія знаходзяцца ўздоўж мяжы».

Старшыня мытнага камітэту Аляксандар Шпілеўскі абвінаваціў Расею ў незаконным зборы мыты з суб’ектаў гаспадараньня, якія ажыцьцяўляюць пастаўкі нафты ў Беларусь.

«Было падпісана пагадненьне пра парадак паставак нафты ў Беларусь. Згодна з гэтым дакумэнтам, сёлета ад 1 студзеня мыта на нафту не павінна быць. У той жа час Расея ўвяла мыта. У дадзенай сытуацыі
Размова ідзе пра незаконныя дзеяньні Расейскай Фэдэрацыі і аднабаковы выхад з пагадненьня.
размова ідзе пра незаконныя дзеяньні Расейскай Фэдэрацыі і аднабаковы выхад з пагадненьня».

Аляксандр Шпілеўскі заявіў, што рэагаваць на гэта беларускія мытнікі ня будуць.

Кіраўнік упраўленьня тарыфнага рэгуляваньня і мытных плацяжоў Сяргей Полудзень паведаміў:

«Няма ніякай тэндэнцыі да прыпыненьня імпарту ці памяншэньня патокаў імпарту. Наадварот, сума мытных плацяжоў паступае яшчэ ў большым памеры. У параўнаньні з 2009 годам на сёньняшняе чысло сума больш на 50 мільярдаў рублёў».

Сяргей Полудзень паведаміў, што пасьля ўвядзеньня новага мыта на аўтамабілі, ад 1 студзеня фізычныя асобы ўвезьлі больш за 4 тысячы аўтамабіляў, а юрыдычныя — ня больш за сотню.

Аляксандр Шпілеўскі зазначыў, што 25 лютага Расея адменіць мэханізм афармленьня часовага ўвозу беларускіх аўтамабіляў. Ён паведаміў, што з улікам новаўвядзеньня беларускія грамадзяне будуць запаўняць дэклярацыі падчас увозу аўтамабіляў у Расею.

Што да павелічэньня мыта для фізычных асобаў за ўвоз аўтамабіляў ад 1 ліпеня, спадар Шпілеўскі паведаміў, што гэтае пытаньне абмяркоўваецца, а мыты будуць узгадняцца пазьней.

Кіраўнік ўпраўленьня арганізацыі мытнага кантролю Мікалай Бурш на пытаньне «Свабоды» пра тое, што зроблена дзеля таго, каб міжнародныя перавозчыкі не пазьбягалі перавозіць тавары праз тэрыторыю Беларусі, адказаў:

«Транзыт праз тэрыторыю Беларусі, сапраўды, скараціўся, але не таму, што перавозчыкі яе аб’яжджаюць. На 14% скараціліся перавозкі, але разам з тым летась дзейнічала норма забесьпячэньня платы мытных плацяжоў па кніжцы МДП (міжнароднай дарожнай перавозкіРС) памерам 60 тысяч эўра, і яна будзе дзейнічаць і ў гэтым годзе».

Мікалай Бурш паведаміў, што сёлета на прапускных пунктах стане больш прыстасаваньняў са сканэрамі і гэта паскорыць працу мытнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG