Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы старшыня моладзі БНФ Алесь Каліта дэмабілізаваўся з войска


Алесь Каліта

Алесь Каліта

Алесь служыў у адной вайсковай частцы з актывістам «Маладога фронту» з Салігорску Іванам Шылам пад Лепелем.

Алесь паведаміў «Свабодзе», што вырашыў для сябе абраць такі тып паводзінаў, каб да яго не было прэтэнзій з боку камандаваньня часткі. Падчас службы ён меў звальненьні, мог карыстацца мабільным тэлефонам і 25 дзён быў у адпачынку.

Былы старшыня моладзі БНФ Алесь Каліта меў праблемы са здароўем. Ён спачатку меў адтэрміноўку ад службы ў войску, але потым яго паклалі ў вайсковы шпіталь, дзе мэдыкі прызналі яго прыдатным для вайсковай службы.

XS
SM
MD
LG