Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Беларусі экстрадыраваны нямецкі махляр


Як паведамілі ў пракуратуры баварскага гораду Ўльм, 44-гадовы нямецкі грамадзянін турэцкага паходжаньня, які абвінавачваецца ў 300 выпадках ашуканства жыхароў Нямеччыны, Аўстрыі, Чэхіі, Славеніі ды іншых краінаў, ад 2008 году быў аб’яўлены ў міжнародны вышук.

Мужчына падазраецца ў тым, што ладзіў праз інтэрнэт несапраўдныя мэблевыя аўкцыёны. Ён браў з пакупнікоў грошы, аднак тавар кліентам не дастаўляў. На даверлівых людзях падазраванаму ўдалося зарабіць сотні тысяч эўра.

Махляру ўдалося зьбегчы зь Нямеччыны да першых крымінальных абвінавачаньняў. Толькі амаль праз два гады ён быў затрыманы ў Менску.

XS
SM
MD
LG