Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 23 – 24 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.





МАРОЗ МАЦНЕЕ...


...да канца выходных тэмпэратура ўпадзе да –25C.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У офісе Партыі БНФ у Менску адбудзецца пасяджэньне кіраўніцтва экалягічнай арганізацыі "Цэнтар падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў". 23 студзеня, пачатак у 11.00.

У нацыянальным мастацкім музэі Беларусі ў Менску пройдзе маладзёвая акцыя "Тацьцянін баль". Дзяўчаты, якія носяць гэтае імя, могуць увайсьці на баль бясплатна. 23 студзеня.

У гатэлі Crown Plaza ў Менску адбудзецца пасяджэньне Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. 24 студзеня, пачатак у 10.30.

У маладзёвым цэнтры імя Яна Боска ў Менску Рыма-каталіцкая царква ў Беларусі арганізуе дабрачынную акцыю дапамогі дзецям, якія сталі ахвярамі землятрусу на Гаіці. 24 студзеня, вул. Пляханава, 28-1.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Рыядзе ў Саудаўскай Арабіі 23-26 студзеня адбудзецца сусьветнае форум, прысьвечанае пытаньню канкурэнтаздольнасьці. На форуме выступяць, між іншым, былы брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэр і былы прэзыдэнт Сусьветнага банку Джэймс Вольфэнсан.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


23 студзеня 1889 у Чылі памёр наш славуты зямляк Ігнат Дамейка. Родам ён зь вёскі Мядзьвядка пад Карэлічамі, скончыў Шчучынскі калегіюм і Віленскі ўнівэрсытэт, дзе ўдзельнічаў у тайным студэнцкім таварыстве філяматаў, за што быў арыштаваны. Пасьля гэтага Дамейка скончыў горную школу ў Парыжы і з 1838 году да самае сьмерці жыў і працаваў у Чылі. За заслугі перад навукай гэтай краіны Дамейку назвалі нацыянальным героем Чылі, ягонае імя носяць мінэрал, выкапнёвы сьлімак, фіялка, горны хрыбет, а таксама паселішча на поўдні Чылі.

23 студзеня 1938 у расейскім Саратаве быў расстраляны беларускі акадэмік Вацлаў Ластоўскі, адзін з найбольш выбітных дзеячоў нацыянальнага адраджэньня.

23 студзеня ў розныя гады нарадзіліся францускі пісьменьнік Стэндаль, ягоны зямляк мастак-імпрэсіяніст Эдуард Манэ і польскі паэт Канстанты Ільдэфонс Галчынскі.

24 студзеня 1911 памёр Аляксандар Аскерка, удзельнік паўстаньня Каліноўскага. Нарадзіўся ён у маёнтку Рудакоў пад Хойнікамі, скончыў Пецярбурскі ўнівэрсытэт. Аскерка выдаў у Варшаве беларускі каляндар-катэхізіс. У паўстаньні быў адным зь лідэраў партыі белых. Яго арыштавалі і выслалі на катаргу ў Сыбір. Празь дзесяць гадоў ён вернецца ў Варшаву і будзе там рэдагаваць часопіс Ateneum. Пасьля дваццаці гадоў Аскерка жыў у Вільні, а памёр у Відзах на Браслаўшчыне, дзе і пахаваны.

24 студзеня 1827 прыйшоў на сьвет Аляксандар Далеўскі. Ён быў адным з арганізатараў таемнага Братняга саюзу моладзі, за што перажыў і турму, і катаргу, і ссылку. Братні саюз вёў кансьпірацыйную працу ў Вільні, Менску, Горадні, Лідзе, Наваградку, Слоніме, а таксама паміж салдатаў Бабруйскае крэпасьці. У 1849 годзе пачаліся арышты. Пад сьледзтвам апынулася 200 чалавек. Кіраўнікі – браты Далеўскія – былі прысуджаныя да сьмерці, але пасьля сьмяротную кару ім замянілі катаргай на 15 гадоў.

МІНУС 365:


Год таму на сайце "Свабоды":

"Бязьмежжа" на мяжы".
"Расея не дае 100 мільярдаў".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Адзіным апраўданьнем Бога ёсьць толькі тое, што ён не існуе", — Стэндаль.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG