Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь запрасілі на пан'эўрапейскую моладзевую канфэрэнцыю


Беларусь запрошаная ўзяць удзел у Першай пан'эўрапейскай канфэрэнцыі па моладзевых пытаньнях. Пра гэта паведаміў 22 студзеня ў Менску старшыня кіруючага камітэта Рады Эўропы па справах моладзі Ян Ванхее на сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі Беларусі.



Паводле агенцтва БелаПАН, канфэрэнцыя адбудзецца ў Бэльгіі ў другім паўгодзьдзі 2010 году, падчас старшынства краіны ў Эўразьвязе. Паводле слоў Ванхее, афіцыйнае запрашэньне будзе выслана бэльгійскім міністрам, які курыруе пытаньні моладзевай палітыкі. Разам з запрашэньнем будзе накіраваны неабходны пералік удзельнікаў канфэрэнцыі з Беларусі, у лік якіх павінны быць уключаны не толькі дзяржаўныя чыноўнікі, але і прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый, як прызнаных, гэтак і не прызнаных дзяржавай.

Ян Ванхее паведаміў пра распрацоўку праекта пан'эўрапейскай дэклярацыі аб працы з моладзьдзю, узяць удзел у якой могуць усе дзяржавы Эўропы. Паводле яго слоў, мэта праекта — падкрэсьліць разнастайнасьць мер і праграмаў моладзевай палітыкі на усёй тэрыторыі Эўропы.

Візы дэлегацыі Рады Эўропы на чале з кіраўніком дырэктарата Рады Еўропы па пытаньнях моладзі і спорту Ральфам-Рэне Вайнгертнэрам праходзіць у Менску з 21 па 24 студзеня.

На сустрэчы з кіраўніцтвам Мінадукацыі Вайнгертнэр паведаміў, што ў Беларусі ёсьць магчымасьць узяць удзел у канфэрэнцыі міністраў Рады Эўропы, якія курыруюць пытаньні моладзевай палітыкі, у Расіі ў 2012 годзе. А таксама — ва Ўнівэрсіядзе 2013 года ў Казані (Расія).

У сваю чаргу міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў заўважыў, што Беларусь зацікаўлена ў абмене вопытам з эўрапейскімі краінамі і ва уцягваньні ў эўрапейскія праграмы, якія тычацца адукацыі і моладзевай палітыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG