Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка надаў званьне Героя Украіны лідэру ўкраінскага нацыянальнага руху і ўзброенага супраціву часоў другой сусьветнай вайны Сьцяпану Бандэру.

Пра гэта паведаміў сам прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка, выступаючы з прамовай з нагоды Дня саборнасьці ў Нацыянальнай опэры.

“Званьне нададзена за адстойванне нацыянальнай ідэі і барацьбы за незалежную дзяржаву... Гэтага чакалі мільёны ўкраінцаў і шмат гадоў”,-- сказаў Юшчанка.

Узнагароду з рук прэзыдэнта атрымаў унук Сьцяпана Бандэры,-- паведамляе УНІАН.

Сьцяпан Бандэра кіраваў нацыянальным рухам у Заходняй Украіне ў складзе даваеннай Польшчы, быў лідэрам Арганізацыі украінскіх нацыяналістаў у 1941 – 1959 гадах. Быў вязьнем польскай турмы, нямецкага канцлягеру Заксэхаўзэн.

У 1959 годзе забіты агентам КДБ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG