Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Піць піва на вуліцы можна будзе яшчэ месяц


Расьпіваньне піва і слабаалькагольных напояў у грамадзкіх месцах будзе забаронена ў Беларусі ад 23 лютага.


Як падае БЕЛТА, гэта прадугледжана законам “Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь у пытаньнях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці”, які быў апублікаваны сёньня і ўступіць у дзеяньне празь месяц.

У прыватнасьці, закон уводзіць адміністрацыйную адказнасьць за расьпіваньне слабаалькагольных напояў і піва на вуліцах, стадыёнах, сквэрах, парках, у грамадзкім транспарце ды іншых грамадзкіх месцах, апрача тых, якія прызначаны для іх ужываньня.

Штрафныя санкцыі будуць такія самыя, як і за расьпіваньне ў грамадзкіх месцах сьпіртовых напояў: за першы раз штраф да 8 базавых велічыняў (у гэты момант 1 базавая велічыня = 35 тыс. беларускіх рублёў). Пры паўторным парушэньні на працягу году давядзецца заплаціць ад 2 да 15 базавых велічыняў.

Падобныя законы дзейнічаюць і у іншых краінах, напрыклад, у Польшчы і Літве.


За тое, што адлюстравана на фота, ад 23 лютага будуць штрафаваць:






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG