Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трусаў і Оргіш – за ўзнаўленьне працы Макеевай рады


Уладзімір Макей

Уладзімір Макей

Сёньня кіраўнік прэзыдэнцкай Адміністрацыі Ўладзімер Макей а 16-й гадзіне праводзіць у Менску паседжаньне Грамадзка-кансультацыйнай рады, якую ён жа і ачольвае. У папярэднім парадку дня кансультацыі наконт узнаўленьня працы рады.


Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, які ўваходзіць у раду, сказаў сёньня “Свабодзе”, што будзе выступаць за вяртаньне да сумеснай працы:

“Я лічу, што кантакт паміж грамадзянскай супольнасьцю і ўладай гэта лепей, чым адсутнасьць такіх кантактаў. Гэта паказала Польшча. Таму я за ўсякія кантакты з уладай”.

Прафэсар Вячэслаў Оргіш – таксама чалец рады:

“Яна павінна працаваць. Пакуль яна ёсьць, яна мусіць даць нейкі прадукт. А як жа інакш?”.

Чальцы рады не зьбіраліся разам ужо ад чэрвеня мінулага году. Паседжаньне рады, прысьвечанае зьменам у выбарчым заканадаўстве, так і не адбылося. А 12 лістапада зь ініцыятывы Ўладзімера Макея дзейнасьць фармаваньня прыпынілі на нявызначаны час. рады . У камэнтары афіцыйным мэдыям ён абгрунтаваў сваё рашэньне тым, што з боку прадстаўнікоў апазыцыі і некаторых сяброў рады пайшла крытыка, што гэта — “бутафорская” і “дэкляратыўная структура”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG