Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэспандэнт БТ Крывашэеў у суд не прыйшоў


Павал Севярынец падчас судовага працэсу

Павал Севярынец падчас судовага працэсу

22 студзеня ў Першамайскім судзе Менска аднавіўся працэс паводле пазову сустаршыняў аргкамітэту партыі Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага да Белдзяржтэлерадыёкампаніі і аглядальніка БТ Андрэя Крывашэева. Крывашэеў на сёньняшняе паседжаньне не з’явіўся, але бакі пагадзіліся разглядаць справу без яго.


Сваю пазыцыю адносна пазову выказаў Павал Севярынец, які адсутнічаў на мінулым паседжаньні. Палітык пацьвердзіў усе ранейшыя патрабаваньні да БТ і карэспандэнта Андрэя Крывашэева: прызнаць паклёпніцкім сюжэт Андрэя Крывашэева, які БТ паказала летась 27 верасьня, даць абвяржэньне і спагнаць з адказьнікаў па 50 мільёнаў рублёў.

“Грошы, якія мне мусяць выплаціць, я патраціў бы на перайменаваньне вуліц у маім родным Віцебску, дзе яшчэ ёсьць вуліцы Камуністычная ды іншыя з гэтага шэрагу. Хай бы гэта быў унёсак БТ на кампанію па вяртаньні жыцьця ў Беларусі да нармальных чалавечых нормаў”, -- патлумачыў Павал Севярынец.

Судзьдзі Вользе Багам’е Павал Севярынец шчыра заявіў, што ня верыць ў тое, што суд можа прыняць рашэньне на карысьць пазоўнікаў. “Але я спадзяюся, што такі час у Беларусі прыйдзе”, -- сказаў палітык.

Прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі знаёмяцца са справай

Стос папераў падрыхтаваны БХД па гэтай справе

Павал Севярынец

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG