Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве рыхтуюць “гарбуза” расейскаму амбасадару


Міхаіл Зурабаў
Міхаіл Зурабаў

Праз 5 месяцаў пасьля прызначэньня амбасадарам Расеі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў атрымаў загад прэзыдэнта Мядзьведзева выправіцца ў Кіеў. Гэта сталася толькі пасьля таго як стала вядома, што Віктар Юшчанка прайграў прэзыдэнцкія выбары.


Такім чынам Крэмль пастараўся выказаць сваё нэгатыўнае стаўленьне да дзейнага прэзыдэнта Ўкраіны. Пры гэтым у МЗС Расеі распрацавалі працэдуру, якая дае магчымасьць расейскаму амбасадару пазьбегнуць асабістай сустрэчы зь Віктара Юшчанкі.

Як паведамляе газэта "КоммерсантЪ-Украина", у даверчай грамаце ня будзе ўказанае прозьвішча прэзыдэнта. У адказ на гэта афіцыйны Кіеў даў зразумець, што ў такім выпадку ўвогуле адмовіцца акрэдытаваць расейскага амбасадара.

Зурабаў зьбіраецца прыехаць да другога тура выбараў прэзыдэнта. Для таго каб пачаць працу амбасадарам дэ-факта, Зурабаву патрэбна перадаць копіі даверчай граматы ў МЗС, а каб стаць амбасадарам дэ-юрэ, трэба перадаць і арыгінал граматы асабіста прэзыдэнту Ўкраіны.
У лепшым выпадку інаўгурацыя новага прэзыдэнта Ўкраіны адбудзецца ў канцы лютага, да гэтага моманту прэзыдэнтам застаецца нялюбы Масквою Віктар Юшчанка. Так што Зурабаву без дыпляматычнага статуса давядзецца чакаць месяц--два. Або па-ранейшаму кіраваць расейскай амбасадай з Масквы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG