Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз прапанаваў Беларусі сэрыю буйных памежных праектаў


Эўрапейскі Зьвяз прапанаваў Беларусі ў межах праграмы “Ўсходняе партнэрства” сэрыю буйных праектаў у галіне памежнага супрацоўніцтва.

Як падае БЕЛТА, пра гэта паведаміў сёньня кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі і Ўкраіне Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра, наведваючы кіналягічны цэнтар памежнікаў у Смаргоні.

Дыплямат таксама сказаў, што цяпер вядзецца праца па вызначэньні канкрэтных мерапрыемстваў. “Патрэбны некаторы час на канцэптуальнае асэнсаваньне і ідэнтыфікацыю нашых дзеяньняў”, – сказаў Тэйшэйра.
XS
SM
MD
LG