Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.





СОНЦА ЎВЕСЬ ДЗЕНЬ...


...і моцны мароз: -21 — -16 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менску беларускі канцэрн "Белэнэрга" і расейскі канцэрн "Интер РАО ЕЭС" яшчэ раз спрабуюць дамовіцца аб транзыце расейскай электраэнэргіі празь Беларусь.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Бялградзе сынод Сэрбскай праваслаўнай царквы выбірае патрыярха.

Спаўняецца год часу, які прэзыдэнт ЗША Барак Абама даў на закрыцьцё турмы на амэрыканскай вайсковай базе Гуантанама на Кубе. У турме амэрыканцы ўтрымлівалі асобы, падазраваныя ў сувязях зь ісламскімі тэрарыстамі. Паводле праваабарончых арганізацый, у турме на допытах вязьняў ужываліся катаваньні. Закрыцьцё турмы было адным з перадвыбарчых абяцаньняў Абамы.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1561 нарадзіўся ангельскі філёзаф, навуковец і грамадзкі дзеяч Фрэнсіс Бэкан (пам. 1626).

У 1788 нарадзіўся ангельскі паэт Джордж Гордан Байран (пам. 1824).

У 1796 Бабруйск, Давыд-Гарадок, Докшыцы і Паставы атрымалі гербы.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень саборнасьці Ўкраіны. У 1919 у гэты дзень у Кіеве быў абвешчаны гэтак званы "Акт злукі" паміж Украінскай Народнай Рэспублікай і Заходне-Ўкраінскай Народнай Рэспублікай. Дзяржаўнае сьвята ў нашага паўднёвага суседа ў гэты дзень сымбалізуе адзінства ўкраінскіх земляў.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Фэрэра-Вальднэр: 350 мільёнаў на Ўсходняе партнэрства".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Сяброўства мацнее, калі мы наведваем сяброў, але толькі калі наведваем іх зрэдку", — Фрэнсіс Бэкан.
XS
SM
MD
LG