Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Польшчы занепакоеная затрыманьнем актывістаў Саюзу палякаў


Poland - Polish national flag, undated

Poland - Polish national flag, undated

У амбасадзе Рэспублікі Польшча ў Менску выказваюць занепакоенасьць у сувязі з масавым затрыманьнем актывістаў неафіцыйнага Саюзу палякаў у Беларусі, перадае БелаПАН.


“Амбасада ўстрывожаная разьвіцьцём сытуацыі вакол неафіцыйнага Саюзу палякаў у Беларусі і эскаляцыяй канфлікту, які распачаў прызнаны ўладамі Саюз палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Юзафа Лучніка. І сёньня знаходзяцца пад пытаньнем усе дамоўленасьці пра статус-кво ў дачыненьні гэтай арганізацыі”, — заявіў прадстаўнік польскай дыпмісіі ў Менску.

Амбасада будзе інфармаваць МЗС Польшчы пра масавыя затрыманьні актывістаў неафіцыйнага Саюзу палякаў.
XS
SM
MD
LG