Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ягланд і Вэстэрвэле абмеркавалі правы чалавека ў Беларусі



Як паведамляецца на сайце МЗС Нямеччыны, у часе візыту ў Бэрлін (19 студзеня) генэральнага сакратара Рады Эўропы Турб’ёрна Ягланда і яго сустрэчы з кіраўніком нямецкай дыпляматыі Гідам Вэстэрвэле размова ішла пра ролю Эўрапейскай канвэнцыі аб правах чалавека ў справе ўмацаваньня супрацоўніцтва паміж Эўразьвязам і Радай Эўропы і стварэньня адзінай прававой прасторы па абароне правоў усіх людзей у Эўропе. У гэтай сувязі Ягланд і Вэстэрвэле засяродзілі асаблівую ўвагу на сытуацыі з правамі чалавека ў суседніх з ЭЗ дзяржавах — Беларусі, Расеі, Грузіі.

У адпаведнасьці з ранейшымі заявамі абодвух бакоў, і Рада Эўропы, і МЗС Нямеччыны выступаюць за ажыцьцяўленьне рэформаў у Беларусі, найперш у галіне правоў чалавека.

Абмен думкамі ў Бэрліне адбыўся напярэдадні выступу Турб’ёрна Ягланда перад прадстаўнікамі дзяржаў-сябраў Рады Эўропы ў Страсбуры ў сераду, 20 студзеня. У гэтым выступе кіраўнік Рады Эўропы выклаў прапановы адносна рэформы арганізацыі ў адказ на тыя праблемы, зь якімі сёньня мае справу Эўропа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG