Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Колькасьць насельніцтва Беларусі зьменшылася на 5,5%


Паводле старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі Ўладзімера Зіноўскага, колькасьць насельніцтва краіны, як паказаў апошні перапіс, склала 9,489 мільёна чалавек і скарацілася параўнальна з 1999 годам на 5,5%, перадае “Інтэрфакс”.


Згодна з папярэднімі дадзенымі, колькасьць гарадзкога насельніцтва склала 7,052 мільёна, або 74% агульнай колькасьці насельніцтва краіны, вясковага — 2,437 мільёна чалавек (26%). У 1999 годзе доля вясковага насельніцтва складала 31%, гарадзкога — 69%.

Мужчын у Беларусі налічваецца 4,423 мільёны, жанчын — 5,066 мільёнаў. Параўнальна з 1999 годам колькасьць мужчын скарацілася на 6,2%, жанчын — на 4,9%. Паводле папярэдніх дадзеных, на 14 кастрычніка 2009 году на 1000 мужчын у Беларусі прыпадала 1145 жанчын.
XS
SM
MD
LG