Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




БУДЗЕ ВОБЛАЧНА...


...але часам і сонечна, і месячна. Тэмпэратура: -17 — -13 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Доме ўраду ў Менску адбудзецца пасяджэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая мае зацьвердзіць каляндарны плян сёлетніх выбараў у мясцовыя саветы.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Маскве рабочая група зь дзяржаваў-удзельнікаў СНД падрыхтуе прапановы адносна супрацоўніцтва ў сфэры ўзгодненай энэргетычнай палітыкі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1775 у Маскве быў публічна пакараны сьмерцю данскі казак і бунтаўнік Емяльян Пугачоў.

У 1924 памёр Уладзімір Ленін, кіраўнік бальшавіцкай рэвалюцыі ў Расеі ў 1917. У гэты самы дзень у 1921 Ленін у бальшавіцкай газэце "Праўда" ўпершыню ўжыў фразу "кіраўнічая роля партыі".

У 1950 памёр ангельскі пісьменьнік Джордж Оруэл, аўтар славутых антыўтапічных раманаў "Фэрма" і "1984".

У 1954 амэрыканцы пусьцілі ў плаваньне першую ў сьвеце атамную падводную лодку. Яна была названая "Наўтылус" — як падводная лодка з фантастычнага раману Жуля Вэрна "Двадцаць тысяч лье пад вадой". Атамны "Наўтылус" стаў першай падводнай лодкай, якая ў 1958 годзе прайшла паўночны полюс пад лёдам Арктыкі.

У 1978 у Аўстраліі памёр беларускі паэт Алесь Салавей.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень абдымкаў.

МІНУС 365:

Год таму на сайце Свабоды: "Ці будзе ў Беларусі свой Абама?"

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Мінаюць дваццаць першыя угодкі
Майго жыцьця. Пакуль яшчэ ня стар
Усё, што я набыў за час кароткі,
Што маю — пакладу на свой аўтар.
Для вас, сябры мае і аднагодкі,
Народзе мой, крывіцкі мой абшар,
Нашчадкі прышлага, былога продкі,
Я прысьвячаю слоў сардэчных дар".


Алесь Салавей, пачатак паэмы "На хуткіх крылах вольнага Пэгаса" (зборнік "Мае песьні", Менск, 1944).

"Усё жывёлы роўныя, але некаторыя — раўнейшыя", — Джордж Оруэл.
XS
SM
MD
LG