Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасажыр пагражаў узарваць цягнік


361 пасажыр і 25 работнікаў чыгункі былі эвакуяваны з цягніка "Менск — Гомель" з-за пагрозаў аднаго з пасажыраў узарваць цягнік.


Пра гэта Свабодзе паведаміў прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўленьня МНС.

У раёне станцыі Чырвоны Бераг адзін з пасажыраў дэбашырыў і прыгразіў, што зараз усіх узарве. Было прынятае рашэньне аб спыненьні цягніка. Былі эвакуяваныя ўсе пасажыры і супрацоўнікі чыгункі. Выратавальнікі падагналі да цягніка тры аўтобусы. Спачатку людзей меркавалі разьмясьціць у агратэхнічным каледжы, але потым быў пададзены дызэль-электравоз і на ім частка людзей даехала да Буда-Кашалёва, астатніх давезьлі да Гомеля.

У цягніку выбуховых прыстасаваньняў не знайшлі, пасажыр, які пагражаў узарваць цягнік затрыманы.

Гэта ўжо ня першы падобны выпадак сёлета. 6 студзеня бягучага году 536 пасажыраў былі эвакуяваныя зь цягніка "Масква — Калінінград" на станцыі ў Оршы з-за пагрозы тэракта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG