Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь апануюць сібірскія маразы


Сыбірскі антыцыклён прынясе ў Беларусь 30-градусныя маразы, паведаміў кіраўнік службы гідрамэтэаралягічных прагнозаў Белгідрамэта Дзьмітрый Рабаў.

Ужо ў бліжэйшую суботу чакаецца ўзмацненьне маразоў да 18-25 градусаў ноччу і 14-21 градуса днём. На наступным тыдні ў начныя часы чакаецца да 30 градусаў. Моцныя маразы пратрымаюцца да канца студзеня. Тэмпература паветра, якая зараз усталявалася на тэрыторыі Беларусі, ніжэйшая за кліматычную норму на 12-18 градусаў, паведамляе interfax.by.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG