Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Human Rights Watch” прызнала Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенку, Юрыя Лявонава (вызвалены ў жніўні 2009 году) і Арцёма Дубскага палітвязьнямі.


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch, якая мае сядзібу ў Нью-Ёрку, апублікавала штогадовую, ужо дваццатую, справаздачу аб стане выкананьня правоў чалавека ў сьвеце.

Сёлетняя справаздача адметная тым, што яна фіксуе большую чым звычайна колькасьць атакаў супраць праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый у шмат якіх краінах сьвету, уключна зь Іранам, Бірмай, Кітаем, і некаторымі краінамі былога СССР.

У 2009 годзе забівалі праваабаронцаў у Расеі, Шры-Ланцы, Кеніі, Бурундзі і Аўганістане.

У некаторых краінах рэжымы настолькі рэпрэсіўныя, што праваабаронцы ня могуць у іх увогуле дзейнічаць. Да такіх краінаў належаць Эрытрэя, Паўночная Карэя і Туркмэністан.

У цяжкіх умовах дзейнічаюць праваабаронцы ў Кітаі, Судане, Іране, Калюмбіі, Вэнэсуэле, Нікарагуа, Конга, Эфіёпіі, Эгіпце, Ізраілі, Азэрбайджане.

Адносна Беларусі справаздача “Human Rights Watch” адзначае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека за апошні год. Справаздача кажа пра чатырох новых палітычных вязьняў у Беларусі ў 2009 (Мікалай Аўтуховіч, Уладзімер Асіпенка, Юры Лявонаў, Арцём Дубскі), разгон некалькіх дэманстрацый ды адмове рэгістрацыі дзьвюх недзяржаўных арганізацый (“Наша Вясна”, Беларуская асамблея няўрадавых арганізацый) і трох газэт ("Новая газэта Бабруйска", "Наша правінцыя", Магілёўскі час") з-за неабгрунтаваных прычынаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG