Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты спрабавалі затрымаць пастара «Новага жыцьця»


Вячаслаў Ганчарэнка

Вячаслаў Ганчарэнка

Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі прымусова завезьці пастара царквы «Новае жыцьцё» Вячаслава Ганчарэнку ў Камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.

Юрыст царквы Сяргей Луканін прапанаваў міліцыянтам паехаць зь імі замест пастара і пагадзіўся наведаць заўтра камітэт, каб падпісаць нейкія паперы. Сяргей Луканін паведаміў «Свабодзе», што, хутчэй за ўсё, чыноўнікі будуць спрабаваць спагнаць зь вернікаў 260 мільёнаў рублёў штрафу паводле абвінавачаньняў у нанясеньні шкоды навакольнаму асяродзьдзю.

Сяргея Луканіна выклікалі таксама ў ваенкамат, патлумачыўшы, што ён мусіць атрымаць мабілізацыйнае прадпісаньне. Юрыст царквы лічыць, што яго хочуць ізаляваць, каб ён не перашкаджаў уладам забіраць будынак у вернікаў.

Вернікі прайгралі ўсе суды, і цяпер захоп будынка можа адбыцца ў любы момант.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG