Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскім уладам муміфікаваны Ленін не перашкаджае


Напярэдадні дня сьмерці “правадыра ўсясьветнага пралетарыяту” Ўладзімера Ўльянава-Леніна 21 студзеня ў Расеі чарговым разам абвастрылася дыскусія адносна мэтазгоднасьці вынасу муміфікаванага цела з Маўзалею на Краснай плошчы ў Маскве і ягонага перазахаваньня ў зямлю.


Сёлета да ідэалягічнай спрэчкі далучылася Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі. Як заявіў у інтэрвію радыё “Эхо Москвы” кіраўнік гэтага гаспадарчага падразьдзяленьня Ўладзімер Кожын, ніякіх афіцыйных плянаў на перазахаваньне Леніна у расейскіх уладаў на гэты момант не існуе. Чыноўнік таксама ўдакладніў, што няма намеру бліжэйшым часам трывожыць спакой і тых, хто пахаваны ў Крамлёўскай сьцяне ці каля яе.

На думку спадара Кожына, ва ўмовах, калі ў расейскай дзяржаве і за яе межамі па-ранейшаму шмат прыхільнікаў ленінскіх ідэяў, тэму вынасу цела Леніна з Маўзалею нельга нават абмяркоўваць.

Ленін памёр 21 студзеня 1924 году і, насуперак апошняму жаданьню, ня быў пахаваны побач з роднымі, а выстаўлены напаказ ва “ўсыпальніцы”. Помнік-трыбуна некалькі разоў перабудоўваўся, пакуль не атрымаў цяперашні выгляд.

Паказальна, што напачатку 1960-х “розныя настроі” у грамадзтве не перашкодзілі вынесьці з Маўзалею ленінскага “падсяленца” – пасьлядоўніка ідэяў правадыра пралетарыяту Іосіфа Сталіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG