Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Каардынацыйная Рады індывідуальных прадпрымальнікаў Менска Алесь Макаеў і каардынатар праваабарончага руху “Наша Беларусь” Ігар Леднік зьвярнуліся за падтрымкай у правядзеньні рэформаў да нацыянальнай эліты Беларусі і Рады БНР, а таксама падпісаліся пад супольнай заявай адносна выйсьця з канстытуцыйнага крызісу:


“Зараз Беларусь удзельнічае ў двух праектах – праграме Эўрапейскага Зьвязу “Усходняе партнэрства” і ў Мытным саюзе Расеі, Беларусі і Казахстану, які ствараецца ў рамках ЭўрАзЭС. Мэты гэтых праграм процілеглыя. Першая -- стварэньне адзінай эканамічнай прасторы з Усходнімі партнэрамі з цэнтрам у Брусэлі, другая – з былымі краінамі СССР з цэнтрам у Маскве.

Прадпрымальнікі зацікаўлены ў першай праграме, у правядзеньні інстытуцыянальных рэформаў. Але яны ня могуць быць распачатыя, калі ў Беларусі не дзейнічае галоўная інстытуцыя – верхавенства права. Каардынацыйная Рада індывідуальных прадпрымальнікаў у мэтах дэлегітымізацыі дзеючай палітычнай улады прыняла заяву аб незаконнасьці ўдзелу Беларусі ў Мытным саюзе.

Зьвяртаемся да беларускай нацыянальнай эліты, да Рады БНР, для якіх “ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!” не пусты гук, падтрымаць заяву. Чым меншай будзе эканамічна-палітычная залежнасьць ад Расеі, тым хутчэй вырашыцца гістарычнае і культурна-моўнае беларускае пытаньне. Эўраінтэграцыя Беларусі магчыма толькі праз пераадоленьне канстытуцыйнага крызісу ў краіне. Толькі калі ў гэтым будзе зацікаўлена беларуская эліта, будзе зацікаўлены і ўвесь беларускі народ”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG