Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета Беларусь заняла 150-е месца ў рэйтынгу эканамічнай свабоды, які з 1995 году вызначаюць амэрыканскі фонд Heritage Foundation і газэта The Wall Street Journal. У параўнаньні з папярэднім годам, Беларусь паднялася ў гэтым рэйтынгу на 17 пазыцый.



Індэкс эканамічнай свабоды параўноўвае ўмовы для эканамічнага разьвіцьця ў 179 краінах сьвету.

У рэйтынгу краіны ацэньваюцца паводле 10 паказьнікаў, якія адлюстроўваюць розныя аспэкты эканамічнага жыцьця: свабоду прадпрымальніцтва, гандаль, падатковую сыстэму, урадавыя выдаткі, цэнавую палітыку, свабоду інвэстыцый, банкаўскую сыстэму, забесьпячэньне прыватнай уласнасьці ад пасяганьняў дзяржавы, узровень карупцыі ў эканоміцы, рынак працы. Кожны з гэтых паказьнікаў, як і агульны індэкс эканамічнай свабоды, вымяраецца паводле стобальнай шкалы — 100 балаў адпавядаюць максымуму свабоды, 0 — мінімуму.

Сёлета Беларусь атрымала агульную ацэнку 48,7 бала. Сярод постсавецкіх краінаў горшае за Беларусь месца занялі Ўзбэкістан (158), Украіна (162) і Туркмэністан (171). Найвышэйшы індэкс эканамічнай свабоды ў Эўропе мае Ірляндыя (81,3), якая заняла 5-е месца ў рэйтынгу. Рэйтынг замыкаюць эканомікі Кубы, Зімбабвэ і Паўночнай Карэі.

Вось як выглядае Беларусь у параўнаньні зь некаторымі іншымі краінамі:

Краіна

Індэкс

Месца

Ганконг

89,7

1

Сынгапур

86,1

2

Аўстралія

82,6

3

Новая Зэляндыя

82,1

4

Ірляндыя

81,3

5

Эстонія

74,7

16

Літва

70,3

29

Малдова

53,7

125

Расея

50,3

143

Беларусь

48,7

150

Узбэкістан

47,5

158

Украіна

46,4

162

Туркмэністан

42,5

171

Дадзеныя па ўсіх краінах можна паглядзець ТУТ.

Індэкс эканамічнай свабоды Беларусі за 1995-2000 гг.

20102009

2008

2007

2006

2005

2004

2003

48.7 45

44,7

46,45

46,85

46,31

43,07

39,72


2002

2001

2000

1999

1998

1997

1996

1995

39,01

38,01

41,29

35,4

37,99

39,78

38,66

40,38


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG