Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор: Усхопчыка Літве не аддадуць — няма падставаў


Уладзімер Усхопчык
Уладзімер Усхопчык

Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч заяўляе, што для таго, каб выдаць Літве генэрала Ўладзіміра Ўсхопчыка, няма юрыдычных падставаў.

“Прававых і юрыдычных падстаў для выдачы Літве генэрала Ўсхопчыка няма”, — заявіў Васілевіч журналістам.

Ён падкрэсьліў, што “згодны з пазыцыяй прэзыдэнта Літвы” Далі Грыбаўскайце, якая на мінулым тыдні пракамэнтавала дадзеную праблему.

Грыбаўскайце раней заяўляла, што ў Літвы няма юрыдычных падставаў патрабаваць экстрадыцыі зь Беларусі Ў. Усхопчыка. “У мяне ёсьць высновы з нашай пракуратуры, а ў іх — тое, аб чым пракуратура публічна не гаворыць. Да прыкладу, адна прапанова, якая мяне вельмі зацікавіла: “У Літвы няма юрыдычнай падставы паводле дзеючай двухбаковай дамовы патрабаваць экстрадыцыі Ўсхопчыка, грамадзяніна Беларусі”. Калі дамова не прадугледжвае такой магчымасьці, то чым пракуратура займалася 20 гадоў? Імітавалі працу? Пасылала просьбы, ведаючы аб тым, што грамадзяніна паводле гэтай дамовы ня выдадуць?” — нагадвае выказваньні прэзыдэнта Літвы Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG