Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як паведаміла “Інтэрфаксу” крыніца ў дзяржаўных структурах, канцэрн “Белнафтахім” падрыхтаваў праект загаду, які прадугледжвае падвышэньне ўнутраных коштаў на нафтапрадукты з 21 студзеня. Падвышэньне ў сярэднім можа скласьці 10%.

І хоць ініцыятыва канцэрну не падтрымана шэрагам дзяржаўных ведамстваў, “Белнафтахім” аргумэнтуе неабходнасьць такога кроку стратнасьцю ад рэалізацыі нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку і пагаршэньнем ўмоваў іх экспарту. Апроч таго, ад 1 студзеня на 9% павялічаныя стаўкі акцызаў на нафтапрадукты.

Паказальна, што падвышэньне ўнутраных коштаў, уключна з розьнічнымі цэнамі на паліва, цалкам знаходзіцца ў кампэтэнцыі “Белнафтахіму”. Канцэрн нават не абавязаны ўзгадняць непапулярныя крокі зь Міністэрствам эканомікі, якое ёсьць афіцыйным органам цэнаўтварэньня.

Апошнім разам кошты на нафтапрадукты падвышаліся на 10% у верасьні 2009 году. Тады аргумэнтам быў “рост закупачных коштаў на нафту”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG