Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусаў у складзе КСАР могуць заслаць у выбуханебясьпечны рэгіён


Экспэрты не выключаюць, што пасьля вываду амэрыканскіх войскаў з Аўганістану ў рэгіёне могуць быць запатрабаваныя Калектыўныя сілы апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) АДКБ.

Нагадаем, што ў гэтую ваенізаваную групоўку краінаў СНД уваходзяць Расея, Казахстан, Беларусь, Кіргізія, Таджыкістан, Армэнія і Узбэкістан.

Так, кіраўнік казахстанскага Цэнтра ваенна-стратэгічных дасьледаваньняў Георгій Дубоўцаў заявіў у інтэрвію журналістам, што КСАР дапамогуць стабілізаваць сытуацыю ў Цэнтральнай Азіі ў выпадку абвастрэньня сытуацыі вакол Аўганістану: “На выпадак, калі абстаноўка стане выбуханебясьпечнай пасьля зыходу амэрыканцаў, сілы КСАР АДКБ могуць быць якраз своечасовымі”, -- перакананы экспэрт. Ён перакананы, што фармаваньне рэальнай сыстэмы калектыўнай бясьпекі і дэманстрацыя гатовасьці да сілавога супрацьдзеяньня міжнароднаму тэрарызму будзе спрыяць стабілізацыі абстаноўкі.

Рашэньне аб стварэньні КСАР АДКБ было прынята ў лютым 2009 году на саміце арганізацыі ў Маскве. Паводле Статуту, КСАР створаныя дзеля абароны тэрытарыяльнай цэласнасьці, сувэрэнітэту і забесьпячэньня бясьпекі на тэрыторыі краінаў АДКБ. У “асаблівы пэрыяд” стратэгічныя сілы будуць ужывацца ў адпаведнасьцю з рашэньнем Рады калектыўнай бясьпекі.

Нагадаем, што Аляксандар Лукашэнка неаднаразова падкрэсьліваў, што беларускія салдаты ня будуць гінуць у гарачых кропках за чыісьці інтарэсы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG