Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговая дата перамоваў па транзыту электраэнэргіі - 22 студзеня


Новы раўнд перамоваў Расеі і Беларусі па пытаньнях паставак і транзыту электраэнэргіі ў Калінінградзкую вобласьць і краіны Балтыі заплянаваны на пятніцу 22 студзеня.

Сустрэча пройдзе ў Менску, паведамілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе “Интер РАО ЕЭС”.

“Интер РАО ЕЭС” бачыць тэндэнцыю да збліжэньня пазіцыяў удзельнікаў перамоваў", - адзначылі суразмоўца і дадаў, што бакі блізкія да завяршэньня перамоў.

4-га студзеня канцэрн “Белэнэрга” папярэдзіў, што магчыма спыніць пастаўкі расейскай электраэнэргіі ў Калінінградзкую вобласьць з прычыны таго, што ўмоў транзыту не ўзгодненыя.

Паводле “Интер РАО ЕЭС”, Беларусь патрабуе павялічыць кошт транзыту ў 5,5 разы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG