Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ва Ўкраіне падлічана 100% выбарчых пратаколаў, розьніца паміж лідэрамі склала 10,27%.


Як паведаміла агенцтва РИА Новости, Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны апрацавала 100% пратаколаў выбарчых камісій. Лідзіруе кіраўнік апазыцыйнай Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч, які набраў 35,32%, на другім месцы ідзе прэм'ер-міністар Юлія Цімашэнка (25,05%).

На трэцім месцы экс-кіраўнік Нацбанку Сяргей Цігіпка – 13,06%. На чацьвертым месцы – экс-спікер Вярхоўнай Рады Арсень Яцэнюк – 6,96%, дзейсны прэзыдэнт Віктар Юшчанка на пятым месцы – 5,45%.

Супраць усіх прагаласавалі 2,2% выбарнікаў.

Другі тур выбараў прызначаны на 7 лютага.

"Гэта папярэдняя інфармацыя, і афіцыйныя вынікі выбараў ЦВК падвядзе на аснове пратаколаў з мокрымі пячаткамі", – паведаміў намесьнік старшыні ЦВК Андрэй Магера.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG