Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.





СОНЕЧНА...


...і марозна. Тэмпэратура: –17 — –14 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Прэс-канфэрэнцыя з Свантэ Стоксэліусам, выканаўчым дырэктарам песеннага конкурсу "Эўрабачаньня". Сёлета ў Беларусі адбудзецца фінал дзіцячага песеннага конкурсу "Эўрабачаньня". Менск, Белтэлерадыёкампанія, пачатак у 10:30.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Вашынгтоне прэзыдэнт Барак Абама адзначае адзін год на сваёй пасадзе.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1892 нарадзіўся беларускі мовазнаўца Браніслаў Тарашкевіч, аўтар першай граматыкі беларускай мовы і беларускага правапісу, які сёньня называем тарашкевіцай (расстраляны савецкімі карнымі органамі ў 1938).

У 1920 нарадзіўся італьянскі кінарэжысэр Фэдэрыка Фэліні (пам. 1993), адзін з найвыдатнейшых мастакоў сусьветнага кінэматографу.

У 1892 таксама нарадзіўся Рыгор Шырма, зьбіральнік і прапагандыст беларускай народнай песьні (пам. 1978).

У 1960 у Беларусі скасавалі Маладэчанскую вобласьць і ўсталявалі той абласны падзел, які існуе да сёньня.

У 1990 каля 20 тысяч савецкіх вайскоўцаў ўварваліся ў Баку, каб увесьці надзвычайнае становішча, аб якім напярэдадні пастанавіў Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета СССР. У выніку сутычак загінула 170 чалавек, 400 было параненых. У Азэрбайджане 20 студзеня адзначаецца як Дзень нацыянальнага смутку.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Барак Абама — прэзыдэнт ЗША".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Грошы ёсьць паўсюды, так як і паэзія. Чаго сапраўды не хапае, дык гэта паэтаў", — Фэдэрыка Фэліні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG