Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У спрэчцы з праваабаронцам Берасьцейскі суд падтрымаў чыноўніка


Суд Ленінскага раёну Берасьця адмовіў у задавальненьні пазову праваабаронца Уладзімера Андрашчука да намесьніка кіраўніка Берасьцейскага аблвыканкаму Вячаслава Хафізава.

Грамадзкі актывіст прасіў суд прызнаць неправамерным рашэньне чыноўніка, які не задаволіў заяву Ўладзімера Андрашчука на правядзеньне ў горадзе шэсьця да Дня абароны правоў чалавека 10 студзеня.

Судзьдзя Алена Кавальчук прызнала правамерным рашэньне чыноўніка на той падставе, што праваабаронца не прыклаў да заявы схемы шэсьця. Уладзімер Андрашчук ня згодны з рашэньнем суду і намерваецца зьвяртацца ў вышэйшую інстанцыю — суд Берасьцейскай вобласьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG