Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рагачове пахавалі актывіста ПКБ


Віктар Паўлаў
Віктар Паўлаў

Сёньня ў Рагачове хавалі мясцовага актывіста ПКБ Віктара Паўлава. Ён не дажыў да свайго 50-годзьдзя няпоўных шэсьць месяцаў. Разьвітацца з актывістам прыехалі паплечнікі з шэрагу беларускіх гарадоў, у тым ліку з Гомеля, Менску, Гародні.

Як паведаміў кіраўнік абласной арганізацыі ПКБ Уладзімер Сякерка, апошнія два тыдні Віктар Паўлаў быў у коме й знаходзіўся ў шпіталі. 10 студзеня Віктар па партыйных справах езьдзіў у Жлобін. Увечары ён меўся вяртацца ў Рагачоў цягніком — у яго нават быў квіток на цягнік. Аднак Віктара знайшлі непрытомным у вёсцы Лебядзёўка, па шляху на Рагачоў. Яго нібыта зьбіла на вуліцы аўтамашына. Абставіны надзвычайнага здарэньня высьвятляе міліцыя.

Спадар Паўлаў доўгі час працаваў сьлесарам на заводзе «Дыяпраектар». Адміністрацыя ведала пра ягоную грамадзкую й палітычную дзейнасьць і ў 2008 годзе спыніла зь ім кантракт.

Летась у кастрычніку суд Цэнтральнага раёну Гомеля аштрафаваў Віктара Паўлава на 1 мільён 50 тысяч рублёў за намер удзельнічаць у ланцугу памяці зьніклых палітыкаў.

У спадара Паўлава ў Рагачове засталася жонка й непаўналетняя дачка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG