Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка прызнаўся, што ў яго не было дзяўчыны ў інтэрнаце


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота.

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота.

Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня інтэрната БДУ, які адкрыўся сёньня ў «Студэнцкай вёсцы», распавядаў пра сваё студэнцкае жыцьцё.

У прыватнасьці, ён сказаў: «Мой першы інтэрнат быў інтэрнат у бібліятэчным тэхнікуме». Кіраўнік дзяржавы казаў: «Пра той час я памятаю кожную дэталь. Напэўна, самае яскравае ўражаньне ад жыцьця ў інтэрнаце — гэта тое, што ўсё рабілі самі: мылі, прасавалі».

Аляксандар Лукашэнка казаў студэнтам: «Як вы разумееце, лядоўняў у нас не было, і мы ў іх якасьці выкарыстоўвалі падвоеныя вокны, паміж якімі захоўвалі сала».

Аляксандар Лукашэнка казаў, што абед тады каштаваў 42 капейкі, і ўдакладніў, што «гэта недзе паўдаляра», дадаўшы: «таго даляра».

Лукашэнка «прызнаўся»: «Дзяўчыны ў інтэрнаце ў мяне не было. Мая дзяўчына ў той час яшчэ вучылася ў школе».

Пра сваё тагачаснае матэрыяльнае становішча ён выказаўся гэтак: «Я не магу сказаць, што мае студэнцкія гады былі самыя-самыя. Я не магу так сказаць, мне было цяжка».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG