Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцябляне сярод лідэраў па атрыманьні латвійскіх візаў


Прычым ня толькі ў параўнаньні з жыхарамі іншых рэгіёнаў Беларусі.

Як вынікае з інфармацыі, зьмешчанай на сайце Міністэрства замежных спраў Латвіі, летась візы ў гэтую краіну найчасьцей выдаваліся замежнымі дыппрадстаўніцтвамі ў Азэрбайджане, Турэччыне, Калінінградзкай вобласьці Расеі і Віцебскай вобласьці Беларусі. Паведамляецца, што найбольшая колькасьць запытаў ішла на турыстычныя візы. Разьвіцьцё турызму — адзін з прыярытэтных напрамкаў зьнешняй палітыкі Латвіі.

Як падае латвійскае МЗС, у параўнаньні з 2008 годам агульная колькасьць выдадзеных замежнымі дыппрадстаўніцтвамі візаў скараціліся толькі на 10% замест 30%, як прагназавалася.

Паводле экспэртаў, колькасьць беларускіх турыстаў у Латвіі істотна абмяжоўваецца коштам шэнгенскіх візаў. Цяпер ён складае 60 эўра. Да падпісаньня Рыгай Шэнгенскага пагадненьня плату за латвійскія візы зь беларусаў цягам двух гадоў ня бралі ўвогуле. Латвія неаднаразова заяўляла, што падтрымлівае ініцыятыву зьніжэньня кошту візаў для беларускіх грамадзянаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG