Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская міліцыя шукае гімн



На сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі
выставілі тры варыянты тэксту для гімну беларускай міліцыі і прапануюць ахвочым дасылаць свае варыянты.

Вось адзіны пакуль беларускамоўны варыянт:



Песня супрацоўнікаў беларускага МУС

Ёсць будынак у цэнтры сталіцы,
Бачыў кожны яго беларус.
Людзі кажуць, што гэта міліцыя,
Але ў доме размешчана МУС.

Прыпеў:
Па краіне ўсёй да раёна
Дзень і ноч супрацоўнікі МУС
Заступаюць на варту Закона,
Адхіляюць людзей ад спакус.
Па Статуту для нас неабходнасць
Грамадзянам, Радзіме служыць.
Мужнасць трэба і гонар, і годнасць,
Працаваць каб пачэсна і жыць.

МУС спрыяе ўсіх службаў адзінству,
Што на варце Закона і праў.
Гэта цэнтр барацьбы са злачынствам -
Міністэрства ўнутраных спраў.

Прыпеў.

Жыхары ў краіне засведчаць
Крымінальнага вышуку плён.
Паставы, участковы ці следчы -
Кожны свой праслаўляе раён.

Прыпеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG