Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Я спрабую перавярнуць сьвет


«Я прыхільнік шчырай палітыкі, — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас размовы са студэнтамі БДУ падчас наведваньня комплексу «Студэнцкая вёска» ў Менску

«Ад сваёй чэснасьці я цярплю ўжо 15 гадоў» — працягнуў прэзыдэнт Беларусі. Прынята лічыць, адзначыў Лукашэнка, што палітыкі звычайна думаюць адно, а гавораць іншае, і чэснасьць — ня самая зручная для палітыка якасьць. «Я ў гэтым пляне спрабую перавярнуць сьвет. Я лічу, што ў палітыцы лепш быць чэсным, так як калі сёньня ты гаворыш адно, а заўтра робіш іншае, — то цябе могуць выкрыць у хлусьні» — заявіў Лукашэнка, — перадае БелТА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG