Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан, які першы з краінаў СНД старшынюе ў АБСЭ, хоча сёлета правесьці саміт гэтай арганізацыі. Пра гэта паведаміў амбасадар Казахстану Анатоль Сьмірноў.

Адказваючы на пытаньне “Свабоды” пра месца і час правядзеньня саміту, спадар Сьмірноў сказаў: “Першапачаткова мы зьбіраліся правесьці яго ў Астане ў другім паўгодзьдзі, але Казахстан згодны на тое, каб гэты саміт неабавязкова праходзіў на нашай тэрыторыі. Мы на гэтым не настойваем і таму гэтая сустрэча можа адбыцца ў любой іншай краіне”.

Апошні саміт АБСЭ праводзіўся яшчэ ў 1999 годзе ў Стамбуле.
XS
SM
MD
LG