Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета можа пайсьці нафта з Казахстану


“У Казахстана няма ніякіх сумневаў адносна лёсу мытнага саюзу “тройкі” Адназначна яго трэба захоўваць”. Пра гэта заявіў сёньня амбасадар Казахстана ў Беларусі Анатоль Сьмірноў, адказваючы на пытаньне журналістаў, ці не кідае цень на гэтае ўтварэньне канфліктная сытуацыя з пастаўкамі расейскай нафты ў Беларусь.


Амбасадар Казахстану паведаміў: “Нафтавае пытаньне -- гэта больш тэма двухбаковых дачыненьняў Расеі і Беларусі”. Спадар Сьмірноў сказаў, што сёлета можа нарэшце вырашыцца пытаньне аб пастаўках казахстанскай нафты на беларускія НПЗ. Амбасадар прывёў красамоўныя лічбы: летась яго краіна здабыла 70 мільёнаў тон сырой нафты, а для ўнутраных патрэбаў Казахстану, неабходна ўсяго крыху больш за 10 мільёнаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG