Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Звалку бруднага сьнегу камунальныя службы Барысава зрабілі на гарадзкім пляжы на беразе Бярэзіны.


Горы бруднага сьнегу на месцы адпачынку гараджан сфатаграфаваў карэспандэнт “Электроннага Барысаву” Аляксандр Зянкоў.

Журналісты зьвярнуліся ў барысаўскі цэнтар эпідэміялёгіі з пытаньнем, куды дзенуцца прадукты згараньня аўтамабільнага паліва, антыфрыз, рэагенты дарожнай сумесі, якую рассыпаюць падчас галалёдзіцы. Што застанецца на пяску, на якім любяць гуляць дзеці?

У цэнтры іх запэўнілі, што будуць патрабаваць, каб звалку разабралі, бо для бруднага сьнегу дазволены дзьве іншыя пляцоўкі. Але небясьпечнае сьмецьце дагэтуль знаходзіцца ў зоне адпачынку гараджан.

XS
SM
MD
LG