Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі намінальны налічаны сярэднямесячны заробак у галінах бюджэтнай сфэры ў студзені-лістападзе 2009 года склаў 766,6 тысяч рублёў, паведамляюць у Нацыянальным статыстычным камітэце.


Сярэдні заробак бюджэтнікаў у лістападзе склаў 763,3 тысяч. У параўнаньні з кастрычнікам 2009 года гэты паказчык павялічыўся на 0,2%.

Рэальны заробак работнікаў бюджэтных арганізацый у студзені-лістападзе 2009 года ў параўнаньні са студзенем-лістападам 2008-га зьменшыўся на 3,5%, у параўнаньні з кастрычнікам 2009 года - на 0,1%, паведамляе БелТА.

Вось дадзеныя па некаторых галінах -- у арганізацыях аховы здароўя сярэдні заробак склаў у лістападзе 771,6 тысяч, у тым ліку дактароў -- 1 млн. 317,9 тысяч. У настаўнікаў -- 793,8 тысячы, у арганізацыях навукі і навуковага абслугоўваньня -- 1 млн. 503,6 тысяч, у арганізацыях культуры і мастацтва -- 732,8 тысяч, у тым ліку бібліятэкараў -- 530,6 тысяч, артыстаў - 878,5 тысяч. На гэтым фоне выдзяляюцца работнікі арганізацыяў фізычнай культуры і спорту -- там сярэдні лістападаўскі заработак дасягнуў 1 млн. 466 тысяч рублёў.

Раней паведамлялася, што намінальны налічаны сярэднямесячны заробак работнікаў Беларусі (акрамя суб'ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасьці) у студзені-лістападзе 2009 года склаў 989,8 тысяч, у тым ліку ў лістападзе - 1 мільён 12,9 тыс., што на 13,3 тысячаў менш у параўнаньні з кастрычнікам 2009 года. На прамысловых прадпрыемствах Беларусі сярэдні заробак у лістападзе склаў 1 мільён 116,5 тысяч рублёў -- на 10,2 працэнта вышэй за сярэднерэспубліканскі ўзровень аплаты працы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG