Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяброўка Гібсана дапаможа чарнобыльскім дзецям


Аксана Грыгор’ева

Аксана Грыгор’ева

Колішняя расейская піяністка 39-цігадовая Аксана Грыгор’ева (Чарнуха), якую галівудзкі актор Мел Гібсан паўсюль прадстаўляе як сваю каханку, заявіла пра свой удзел у міжнародным праекце "Дзіцячае сэрца".






Мэта праграмы – фінансаваньне выратавальных кардыялягічных апэрацыяў чарнобыльскім ахвярам зь Беларусі і Ўкраіны.

Адмыслова для праекту Аксана Грыгор’ева напісала і насьпявала сынгл “Анёл”.“Калі аб’яднаць разам усе намаганьні, то можна рабіць цуды”, – гаворыцца ў песьне.

“Гэты сынгл заклікае ўсіх пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы дзяцей глядзець у будучыню з надзеяй, – гаворыць Аксана Грыгор’ева. – З такой жа надзеяй, што дае маленькім беларусам і украінцам міжнародны чарнобыльскі праект “Дзіцячае сэрца”.

У Беларусі дабрачынны мэдычны праект “Дзіцячае сэрца” ажыцьцяўляецца на базе дзіцячага кардыяцэнтру РНПЦ «Кардыялёгія». Ад 2000 году гэты цэнтар штогод наведваюць вядучыя дзіцячыя кардыяхірургі, якія разам са сваімі беларускімі калегамі робяць найскладанейшыя аэрацыі маленькім пацыентам з народжанай паталёгіяй сардэчна-сасудзістай сыстэмы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG