Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства аховы здароўя змагаецца з сольлю на дарогах


Міністэрства аховы здароўя забараняе камунальным службам краіны прыбіраць з дарог сьнег і лёд з дапамогай солі і пяску, паведамляе Эўрарадыё.

У адмысловай пастанове гаворыцца, што ад солі і пяску камунальнікі павінны адмовіцца ў сярэдзіне студзеня. Чыноўнікі заяўляюць, што соль і пясок шкодзяць здароўю людзей і навакольлю. Акрамя таго, пры распрацоўцы дакумэнту выкарыстоўваўся расейскім досьвед: падобная забарона дзейнічае ў Маскве. У расейскай сталіцы са сьнегам і галалёдзіцай змагаюцца з дапамогай хлярыдна-фасфатнага дадатку.

Пастанова Міністэрства аховы здароўя была прынятая 30 сьнежня, аднак камунальныя службы працягваюць карыстацца сольлю і пяском.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG