Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сутачная перапрацоўка нафты на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе і «Нафтане» зьнізілася на 40% — з 30-31 тысяч тон у сьнежні да 19 тысяч тон на 18 студзеня, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

Загрузка прадпрыемстваў блізкая да мінімальнай у зьвязку з адсутнасьцю новых кантрактаў на імпарт нафты. У сьнежні 2009 году беларускія НПЗ папярэдне аплацілі пастаўку 1,126 мільёна тон нафты на ўмовах мінулага году (з улікам адмысловага мыта — 35,6% ад стандартнага). Адначасна з 2 студзеня расейская нафта і нафтапрадукты пастаўляюцца ў Беларусь з уключэньнем у кошт стандартнага экспартнага мыта.

XS
SM
MD
LG