Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскай архікатэдры адбудзецца экумэнічная малітва за адзінства хрысьціянаў


18 студзеня распачынаецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысьціянаў, які праходзіць ва ўсім сьвеце і завершыцца 25 студзеня.

Дэвізам сёлетняга экумэнічнага тыдня сталі словы з Эвангельля паводле Лукі: «Вы зьяўляецеся сьведкамі Ўваскрослага Хрыста», паведамляе інтэрнэт-сайт catholic.by.

23 студзеня, у межах Тыдня малітваў, у менскай архікатэдры адбудзецца экумэнічная сустрэча, якая распачнецца супольнай малітвай прадстаўнікоў розных хрысьціянскіх канфэсій.

Узяць удзел у набажэнстве запрошаны апостальскі нунцый у Беларусі Марцін Відавіч, мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт, апостальскі візытатар для грэка-католікаў Беларусі Сяргей Гаек, кіраўнік Эвангелічна-лютэранскай царквы біскуп Уладзімір Меерсан, старшыня Зьвязу эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў Мікалай Сінкавец, старшыня праўленьня Біблейскага таварыства Герман Родаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG