Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэсавы сакратар Пуціна спрачаецца з Washington Post пра Беларусь


Дзьмітрый Пяскоў

Дзьмітрый Пяскоў

"Не падкідвайце вагню ў беларуска-расейскія нафтавыя перамовы," -- заклікае прэсавы сакратар прэм’ер-міністра Расеі Уладзімера Пуціна, Дзьмітрый Пяскоў, у лісьце, апублікаваным у сёньняшнім нумары штодзёньніка Washington Post.


На думку Пяскова, газэта няправільна апісала расейска-беларускія перамовы аб пастаўках нафты ў рэдакцыйным артыкуле ад 11 студзеня “Сэзоннае пахаладаньне”. Ён лічыць, што публікацыя не адпавядае фактам і заснаваная на “ілжывых меркаваньнях і састарэлых стэрэатыпах”.

Прэсавы сакратар кіраўніка расейскага ўраду ў сваім лісьце піша, што “так званая спрэчка паміж Расеяй і Беларусьсю -- гэта насамрэч перамовы пастаўніка з кліентам”. Масква шмат гадоў субсыдавала Беларусь з дапамогай ільготных цэнаў на нафту, цяпер эканамічная сытуацыя зьмянілася, тлумачыць Пяскоў, і Масква хоча скасаваць ільготы на тую частку сыравіны, якую Беларусь рээкспартуе ў выглядзе нафтапрадуктаў, на што Менск не згаджаецца.

Расія імкнецца адначасова выканаць абавязацельствы перад Беларусьсю і застацца надзейным пастаўшчыком Эўропы, піша Дзьмітрый Пяскоў. "Непрадуманы, палітычна падрыўны камэнтар Washington Post толькі ўскладняе вырашэньне праблемы адказнымі бакамі", -- робіць выснову ён.

XS
SM
MD
LG