Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч: Ня будзе ні паляпшэньня, ні пагаршэньня


Сяргей Гайдукевіч

Сяргей Гайдукевіч

Пераможцу прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне ў першым туры вызначыць не ўдалося. “Як вы ацэньваеце вынікі першага раўнду і чым скончыцца двубой паміж Віктарам Януковічам і Юліяй Цімашэнкай?”


Старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч кажа: на афіцыйным партыйным сайце я прагназаваў перамогу Віктара Януковіча ў першым туры з разрывам у 10 з гакам працэнтаў:

“Па другому туру пытаньняў няма. Які другі тур? Цімашэнка сказала, што ня трэба думаць пра пасады, а трэба сканцэнтравацца на чымсьці вялікім і сьветлым. Гэта яе памылка, у палітыцы гэта вельмі памылковая заява”.

А на пытаньне, ці зьменяцца беларуска-ўкраінскія дачыненьні пры новым прэзыдэнце Ўкраіны, спадар Гайдукевіч адказвае так:

“Для нас ніякіх зьмен – паляпшэньня альбо пагаршэньня -- ня будзе. Калі пераможа Януковіч, у нас будзе больш шырокі доступ да Ўкраіны, калі пераможа Цімашэнка – менш шырокі. Вось і ўсё”.
XS
SM
MD
LG